Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Mass Media Texts in English

ВБЎ пачынае рэгістрацыю на асiнхронны анлайн-курс «Медыятэксты па-ангельску: аналіз і інтэрпрэтацыя медыятэкстаў». Мова выкладання - ангельская.

20.11.2023 - 15.12.2023 Мова выкладання: English

Усе мы родам з дзяцінства? (культуралагічны аналіз традыцый дзіцячай літаратуры Беларусі і Еўропы)

ВБЎ пачынае рэгістрацыю на асiнхронны анлайн-курс «Усе мы родам з дзяцінства? (культуралагічны аналіз традыцый дзіцячай літаратуры Беларусі і Еўропы)».

20.11.2023 - 15.12.2023 Мова выкладання: беларуская

Global Mini MBA — Кіраванне малым бізнесам

Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на курс «Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам», арганізаваны ў супрацоўніцтве з Факультэтам Кіравання Лодзінскага ўніверсітэту пры падтрымцы Еўрапейскага саюзу ў Беларусі і Фонду міжнароднай салідарнасці.

21.11.2023 - 02.03.2024 Фармат: Анлайн (MS Teams і Moodle)

Два курсы ад Ўніверсітэта ім. Адама Міцкевіча: "Асновы ведаў пра палітычныя і прававыя сістэмы" і "Працэсы палітычнай трансфармацыі ва Ўсходняй Еўропе".

Вольны Беларускі Ўніверсітэт у супрацоўніцтве з Універсітэтам ім. Адама Міцкевіча ў Познані  пры падтрымцы Фонду міжнароднай салідарнасці і Еўрапейскага саюзу ў Беларусі абвяшчае набор на 2 паліталагічныя курсы.

Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат Універсітэту імя Адама Міцкевіча ў Познані разам з крэдытамі ECTS.

24.10.2023 - 30.11.2023 Прыём заявак да 04.11.2023 (23:59:59 CET).