Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.
Беларусы, якія прагнуць набыць сучасныя кампетэнцыі і веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў.
Беларускія выкладчыкі, Прафесары і выкладчыкі партнёрскіх еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтаў, а таксама беларускія выкладчыкі, пазбаўленыя магчымасці выкладаць у Беларусі.
Выпускнікі праграмаў атрымліваюць сертыфікаты і дыпломы партнёрскіх універсітэтаў і адукацыйных інстытуцый, з якімі ВБЎ заключае дамовы аб навучанні студэнтаў.
Асноўная мова – беларуская, частка курсаў выкладаецца на польскай, англійскай, французскай ці рускай мовах.
ВБЎ пачынае рэгістрацыю на асiнхронны анлайн-курс «English through Politics». Мова выкладання -...
Курс Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам арганізаваны Вольным Беларускім Універсітэтам...
Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на курс «Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам»,...
Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў
РЭГЛАМЕНТ НАБОРУ І УДЗЕЛУ Ў ПРАЕКЦЕ "ШКОЛА ГРАМАДСКІХ ЛІДАРАЎ" – Другі набор
1
Інфармацыя пра Праект
Заняткі будуць праходзіць з 9:00 да 14:30 паводле цэнтральнаеўрапейскага часу.
16 кастрычніка з 17.00 да 19.00 адбудзецца ўводная сустрэча для ўсіх залічаных удзельнікаў(цаў).удзельнікаў.
Агулам курс будзе налічваць 40 гадзін.
2
Умовы набору на Праект
а) хто паходзіць з Беларусі
3
Набор удзельнікаў
а) Прыём заявак з 31.08.2023 да 20.09.2023 г., самае позняе а 23:59. Спасылкі на форму заяўкі будуць даступныя на сайтах Вольнага Беларускага Ўніверсітэту i Фонду Школа Лідараў.
г) бачанне сваёй дзейнасці па заканчэнні Курсу (0-2 балы),
Прыёмная камісія таксама ўлічвае:
* магчымасць удзелу кандыдата(ткі) ва ўсіх сесіях Курсу;
* крытэр разнастайнасці групы з гледзішча полу, узросту, прадметных сфераў дзейнасці, геаграфіі, адукацыі, досведу працы і іншых фактараў;
* веданне замежнай мовы (польскай або англійскай) для ўдзелу ў частцы семінараў.
4
Умовы ўдзелу ў Праекце
5
Абавязкі ўдзельніка(цы)
Удзельнік(ца) абавязуецца:
6
Заключныя палажэнні
Палажэнне пра апрацоўку персанальных даных
У адпаведнасці з арт. 13 Рэгламенту Еўрапейскага парламенту і Рады(ЕС) 2016/679 ад 27 красавіка 2016 г. аб абароне фізічных асобаў у сувязі з апрацоўкай персанальных даных і аб свабодным перамяшчэнні такіх даных (GDPR) паведамляем, што
Фонд "Вольны Беларускі Ўніверсітэт" (адрас сядзібы: ul. Edmunda Jana Osmańczyka 12/3, 01-494 Warszawa), Фонд "Школа лідараў" (адрас сядзібы: ul. Wielka 12a, 00-490 Warszawa) разам з Фондам міжнароднай салідарнасці (адрас сядзібы: ul. Mysłowicka 4, 01-612, Warszawa) з'яўляюцца су-адміністратарамі персанальных даных.
Персанальныя даныя апрацоўваюцца для правядзення набору і ўдзелу ў анлайн-курсе "Школа грамадскіх лідараў", які рэалізуецца ў рамках праекту, што фінансуецца Еўрапейскай камісіяй.
Прадстаўленне персанальных даных добраахвотнае, але неабходнае для ўдзелу ў наборы. Падаючы заяўку на ўдзел, заяўнік згаджаецца з Рэгламентам курсу і ў выпадку паспяховага залічэння выказвае згоду на ўдзел у курсу на ўмовах, апісаных у Рэгламенце курсу.
Даныя заяўнікаў апрацоўваюцца на падставе арт. 6 параграф 1 літ. A GDPR (згода) артыкула. 6 параграф 1 літ. B GDPR (дзеянні да заключэння дамовы і выкананне дамовы) і арт. 6 параграф 1 літ. F GDPR (юрыдычна абгрунтаваны інтарэс адміністратара).
У адпаведнасці з пагадненнем аб су-адміністраванні Фонд "Школа лідараў" нясе адказнасць за выкананне патрабаванняў адносна апрацоўкі інфармацыі і з'яўляецца першым кантактам для рэалізацыі правоў, якія вынікаюць з GDPR.
Доступ да даных можа быць прадстаўлены і іншым катэгорыям суб'ектаў, у тым ліку донару - Еўрапейскай камісіі, якая месціцца ў Брусэлі, Бельгія, арганізацыям, якія аказваюць паслугі па аўдыту і ацэнцы праекту, а таксама іншым дзяржаўным і судовым органам, упаўнаважаным праводзіць аўдыт.
Даныя будуць захоўвацца ў адпаведнасці з патрабаваннямі донара на працягу 5 гадоў з даты завяршэння праекту (г.зн., да 2029 году). Даныя не будуць апрацоўвацца з дапамогай сістэмаў аўтаматызаванага прыняцця рашэнняў. Даныя не будуць перадавацца за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы.
Вы маеце права на доступ да сваіх персанальных даных, іх выпраўленне, выдаленне або абмежаванне апрацоўкі, а таксама права адмовіцца ад далейшай апрацоўкі ў той ступені, у якой гэта прадугледжана GDPR.
Згода на апрацоўку даных асаблівай катэгорыі, так званых канфідэнцыйных даных, можа быць адкліканая ў любы момант. Адкліканне згоды не ўплывае на законнасць апрацоўкі даных, якая была праведзеная на падставе згоды да яе адклікання.
Па пытаннях, звязаных з персанальнымі данымі заяўнікаў, у тым ліку адносна правоў, звяртацца па электроннай пошце:
Інфармуем, што Вы маеце права падаць скаргу ў орган нагляду: Старшыні Упраўлення па абароне персанальных даных у Варшаве.
Дадзены рэгламент вызначае крытэры набору на курсы, выдзялення стыпендыяў на навучанне на курсах у форме аплаты кошту навучання, а таксама правілы ўдзелу ў навучальных праграмах Вольнага Беларускага Ўніверсітэту (ВБЎ).
Стыпендыі на навучанне на курсах у форме аплаты кошту навучання забяспечваюцца дзякуючы фінансаванню донараў ВБЎ. Набор удзельнікаў на курсы і выдзяленне стыпендыяў ў форме аплаты кошту навучання на курсах, прапанаваных у рамках навучальных праграмаў Вольнага Беларускага Ўніверсітэту, адбываецца на наступных падставах:
Пункты пры залічэнні на курс:
Месца знаходжання | Рэгіён Беларусі | 3 |
Мінск | 2 | |
Іншая краіна | 1 | |
Адукацыя | Вышэйшая | 2 |
Сярэдняя | 1 | |
Узрост | 18-35 | 2 |
36+ | 1 | |
Матываванасць і ўдзел у грамадзянскіх ініцыятывах і альтэрнатыўных адукацыйных праектах | Матываванасць і досвед удзелу ў грамадзянскіх і адукацыйных ініцыятывах | 5 |
Матываванасць і досвед удзелу ў адукацыйных ініцыятывах | 3 | |
Матываванасць | 2 |
Максімальная колькасць пунктаў - 12. Мінімальная колькасць пунктаў для ўдзелу ў конкурсе - 7.
Рашэнні аб залічэнні на курсы і выдзяленне стыпендыяў на навучанне прымаюцца прыёмнай камісіяй (у складзе прадстаўніка(оў) ВБЎ, правайдара адпаведнага курсу і/або выкладчыка, а таксама, пры неабходнасці, прадстаўнікоў донарскіх арганізацыяў) на падставе анкетаў кандыдатаў(ак) з улікам усіх крытэраў. У выпадку патрэбы ВБЎ будзе індывідуальна кантактавацца з кандыдатам(кай) дзеля правядзення сумоўя. У залежнасці ад характару курсу і правайдара, сумоўе можа праводзіцца з усімі кандыдатамі. Пры роўнасці пунктаў кандыдатаў канчатковае рашэнне прымае прыёмная камісія па выніках сумоўя. Залічаныя кандыдаты будуць паінфармаваныя па электроннай пошце пра вынікі набору і дату і час пачатку заняткаў.
З кандыдатаў і кандыдатак, якія адпавядаюць крытэрам ўдзелу ў курсах, а не былі абраныя праз недахоп месцаў, будзе створаны рэзервовы спіс. Асобы з рэзервовага спісу будуць прынятыя ў адпаведнасці з парадкавым месцам у гэтым спісе (паводле колькасці набраных пунктаў) у выпадку адмовы або выдалення са спісу асобаў, залічаных на курс. Асобы з рэзервовага спісу будуць паінфармаваныя па электроннай пошце.
Каб праходзіць курсы, удзельнікі(цы) рэгіструюцца на адпаведныя курсы на адукацыйнай платформе ВБЎ: https://freebelarus.in. Рэгістрацыя на платформе азначае, што ўдзельнік(ца) пагаджаецца выконваць дадзеныя Рэгламент і Правілы ўдзелу і пацвярджае прыём стыпендыі ў форме аплаты кошту навучанню, якая будзе наўпрост пераведзеная правайдару курсу.
Рэгістрацыя на адукацыйнай платформе ВБЎ адкрывае доступ да ўдзелу ў Форуме БВЎ як пляцоўкі для працягу дыскусіяў пра актуальныя веды і падыходы ў грамадскіх навуках і даследаваннях, а таксама выклікі і рашэнні рэфармавання будучай Беларусі, што разглядаюцца ў рамках курсаў ВБЎ. Удзельнікі(цы) Форуму таксама атрымліваць закрытыя абвесткі пра навучанне, стажыяванне, вакансіі ад партнёрскіх арганізацыяў ды іншую карысную інфармацыю.
Удзельнік(ца) курсу абавязваецца:
Сістэматычны няўдзел у курсе (больш за 30% прапушчаных заняткаў) і невыкананне яго заданняў азначае аўтаматычнае выключэнне са спісу ўдзельнікаў курсу і атрымальніка стыпендыі. Рашэнне аб выключэнні прымаецца правайдарам курсу пасля кансультацыі з адміністрацыяй ВБЎ.
У выпадку неабгрунтаванага спынення ўдзелу ў курсе ўдзельнік(ца) абавязваецца выплаціць Фонду ВБЎ 50% ад сумы стыпендыі ў форме аплаты за навучанне на курсе. Сума, згаданая вышэй, выплачваецца на працягу 14 дзён з даты пісьмовага запыту Фонду ВБЎ адносна выплаты згаданае сумы.