РЭГЛАМЕНТ НАБОРУ І УДЗЕЛУ Ў ПРАЕКЦЕ "ШКОЛА ГРАМАДСКІХ ЛІДАРАЎ" – Другі набор
1
Інфармацыя пра Праект
- Дадзены рэгламент вызначае правілы набору ўдзельнікаў і правілы ўдзелу ў праекце "Школа грамадскіх лідараў", далей - "Праект” або "Курс"
- Праект арыентаваны на людзей з Беларусі, якія актыўна дзейнічаюць унутры краіны або па-за яе межамі, у тым ліку на лідараў з няўрадавых, грамадскіх, акадэмічных, медыйных, культурніцкіх колаў; у прыватнасці, на тых, хто дзейнічае ў няўрадавых арганізацыях, грамадскіх і палітычных рухах, аналітычных цэнтрах, навуковых колах, СМІ.
- Рэалізатарам Праекту з'яўляецца Фонд “Школа Лідараў” (адрас сядзібы: ul. Wiejska 12A 00-490 Warszawa) у супрацоўніцтве з Фондам “Вольны Беларускі Ўніверсітэт" (адрас сядзібы: ul. Edmunda Jana Osmańczyka 12/3, 01-494 Warszawa) і Фондам міжнароднай салідарнасці (адрас сядзібы: ul. Mysłowicka 4, 01-612, Warszawa).
- Курс складаецца з 4 лекцыйна-трэнінгавых сесіяў у анлайн-фармаце ў наступныя даты:
- 21-22 кастрычніка 2023 г.
- 4-5 лістапада 2023 г.
- 25-26 лістапада 2023 г.
- 9-10 снежня 2023 г.
Заняткі будуць праходзіць з 9:00 да 14:30 паводле цэнтральнаеўрапейскага часу.
16 кастрычніка з 17.00 да 19.00 адбудзецца ўводная сустрэча для ўсіх залічаных удзельнікаў(цаў).удзельнікаў.
Агулам курс будзе налічваць 40 гадзін.
- Асноўныя элементы праграмы "Школы грамадскіх лідараў" знаходзяцца ў інфармацыі пра Курс на сайтах https://volny-uni.eu/ і www.szkola-liderow.pl. Падрабязная праграма "Школы грамадскіх лідараў" будзе прадстаўленая ўдзельнікам падчас уводнай сустрэчы 16 кастрычніка.
- Кошт удзелу ўдзельніка ў Курсе цалкам пакрываецца за кошт сродкаў Еўрапейскай камісіі ў выглядзе стыпендыі, прызначанай для аплаты выдаткаў на навучанне. Удзельнікі не нясуць ніякіх дадатковых аплатаў.Стыпендыя будзе пераведзеная наўпрост рэалізатару курсу Фондам міжнароднай салідарнасці.
- Фонд Школа Лідараў пакідае за сабой права змяніць даты сесіяў, пазначаныя ў пункце 4, калі гэта апраўдана абмежаваннямі, незалежнымі ад рэалізатара.
2
Умовы набору на Праект
- Да ўдзелу ў Праекце дапускаюцца толькі наступныя асобы:
а) хто паходзіць з Беларусі
- b) каму на 16 кастрычніка 2023 г. споўнілася 18 гадоў
- c) хто запоўніць анкету заяўкі да 09.2023 г. самае позняе а 23:59.
- Інфармацыя пра набор удзельнікаў у Праект будзе размешчаная на сайце Фонду Школа Лідараў.
- На Курс будуць прынятыя 30 асобаў.
- Для ўдзелу ў працэсе набору неабходна да 20 верасня 2023 года запоўніць форму анлайн-заяўкі, прадстаўленую ў аб'яве пра набор на Курс на сайтах Вольнага Беларускага Ўніверсітэту і Фонду “Школа Лідараў”.
- Заняткі будуць праводзіцца ў асноўным на беларускай мове ці з перакладам на беларускую мову, аднак частка семінараў будзе праводзіцца на рускай мове (а таксама магчыма на англійскай ці польскай мовах). Таму ў форме анлайн-заяўкі мы збіраем інфармацыю пра валоданне гэтымі мовамі з боку ўдзельнікаў .
3
Набор удзельнікаў
- Арганізацыю набору і сам набор ажыццяўляюць: каардынатар Праекту і прыёмная камісія, якая складаецца з: прадстаўнікоў Фонду Школа Лідараў, прадстаўнікоў Вольнага Беларускага Ўніверсітэту і прадстаўнікоў Фонду Міжнароднай Салідарнасці.
- У працэсе набору будзе забяспечаны роўны доступ да ўдзелу ў Праекце жанчынаў і мужчынаў.
- Набор на Праект будзе ажыццяўляцца ў перыяд з 31.08.2023 г. па 11.10.2023 г.
у наступнай паслядоўнасці:
а) Прыём заявак з 31.08.2023 да 20.09.2023 г., самае позняе а 23:59. Спасылкі на форму заяўкі будуць даступныя на сайтах Вольнага Беларускага Ўніверсітэту i Фонду Школа Лідараў.
- b) Праверка анкетаў на прадмет адпаведнасці фармальным крытэрам. Заяўкі, пададзеныя па заканчэнні тэрміну, не будуць разглядацца. Фармальнай умовай таксама з'яўляецца прадстаўленне кантактных даных асобы, якая можа рэкамендаваць кандыдата(тку).
- c) Кантакт пры неабходнасці з асобамі, пазначанымі ў заяўцы як асобы, што могуць рэкамендаваць кандыдата(ку).
- d) Ацэнка заявак. Каардынатар Праекту складае спіс асобаў, якія прайшлі ў другі тур, гэта значыць, запрашаюцца на сумоўе з прыёмнай камісіяй. Спіс не будзе ўпублічняцца у мэтах бяспекі кандыдатаў(так). Да асобаў са спісу да 29.09.2023 г. будзе адпраўлены электронны ліст з пазначэннем даты сумоўя і запытам на яе пацверджанне;
- E) Сумоўі прыёмнай камісіі з выбранымі кандыдатамі(камі) будуць адбывацца з 03.10.2023 па 09.10.2023 г. у анлайн-фармаце. Час аднаго сумоўя - 15-20 хвілінаў;
- f) Залічэнне прыёмнай камісіяй удзельнікаў Праекту на падставе вызначаных крытэраў адбору. Спіс залічаных асобаў на ўдзел у Праекце будзе абвешчаны не пазней за 11.10.2023 г. Адабраныя асобы будуць праінфармаваныя па электроннай пошце.
- Прыёмная камісія выбярэ асобаў, якія ў найбольшай ступені адпавядаюць крытэрам адбору:
- a) матывацыя да павышэння кваліфікацыі (0-1 бал),
- b) досвед рэалізацыі праектаў/грамадскіх ініцыятываў (0-2 балы),
- c) супрацоўніцтва з групай асобаў, камандай, мясцовай супольнасцю - у мінулым або на дадзены момант (0-2 балы)
г) бачанне сваёй дзейнасці па заканчэнні Курсу (0-2 балы),
Прыёмная камісія таксама ўлічвае:
* магчымасць удзелу кандыдата(ткі) ва ўсіх сесіях Курсу;
* крытэр разнастайнасці групы з гледзішча полу, узросту, прадметных сфераў дзейнасці, геаграфіі, адукацыі, досведу працы і іншых фактараў;
* веданне замежнай мовы (польскай або англійскай) для ўдзелу ў частцы семінараў.
- У выпадку, калі некалькі асобаў адпавядаюць адным і тым жа крытэрам, вырашальнае значэнне мае голас прыёмнай камісіі.
- З кандыдатаў і кандыдатак, якія выканалі патрабаванні да ўдзелу ў Праекце, а не былі абраныя праз недахоп месцаў, будзе створаны рэзервовы спіс. Асобы з рэзервовага спісу будуць прынятыя на Курс у адпаведнасці з парадкавым месцам у гэтым спісе (паводле колькасці набраных балаў) у выпадку адмовы або выдалення са спісу асобаў, залічаных у Школу. Асобы з рэзервовага спісу будуць праінфармаваныя па электроннай пошце.
- У выпадку, калі па выніках набору колькасць удзельнікаў будзе меншай за запланаваную, будзе праведзены дадатковы набор у тэрміны, вызначаныя Каардынатарам Праекту, пра што будзе абвешчана на сайце Фонду Школа лідараў.
- Пададзеныя кандыдатамі(камі) заяўкі на ўдзел не падлягаюць вяртанню.
4
Умовы ўдзелу ў Праекце
- Удзельнікам Праекту становіцца асоба, якая (і) была прынятая для ўдзелу ў Праекце прыёмнай камісіяй.
- Адмова ўдзельніка(цы), прынятага(й) да ўдзелу ў Праекце, патрабуе яго(яе) пісьмовай заявы. Заява павінна быць падпісанай і адпраўленай у фармаце pdf на адрас электроннай пошты:
Адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для прагляду адраса ў браўзэры павінен быць уключаны Javascript. - У выпадку адмовы ўдзельніка, які быў прыняты да ўдзелу ў Праекце, дапускаецца магчымасць прыняць асобаў з рэзервовага спісу па-за вызначанымі датамі набору з захаваннем тэрмінаў выканання астатніх дзеянняў.
5
Абавязкі ўдзельніка(цы)
Удзельнік(ца) абавязуецца:
- Браць удзел у праекце на ўмовах, пазначаных у дадзеным Рэгламенце, у прыватнасці, удзельнічаць і выконваць усе элементы Курсу ў рамках Праекту;
- Удзельнік(ца) можа адсутнічаць не больш чым на 20% заняткаў (разам 8 гадзінаў) толькі ў выпадку жыццёва неабходных сітуацыяў/уважлівых прычынаў. У выпадку сваёй адсутнасці, удзельнік(ца) абавязаны(ая) паведаміць пра гэта рэалізатару Праекту (на адрас электроннай пошты
Адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для прагляду адраса ў браўзэры павінен быць уключаны Javascript. да пачатку сесіі. - Выконваць вызначаны расклад, адказна рыхтавацца да заняткаў і браць актыўны ўдзел ва ўсіх занятках, што ладзяцца у рамках кожнай з сесіяў "Школы грамадскіх лідараў";
- Выконваць наступныя тэхнічныя патрабаванні, неабходныя для ўдзелу ў анлайн-занятках, гэта значыць: мець доступ да кампутару/ноўтбуку з камерай і інтэрнэт-злучэннем, карыстацца прапанаванымі Фондам прыкладаннямі і праграмамі, што выкарыстоўваюцца для анлайн-заняткаў, у тым ліку Moodle, Google workspace for Nonprofits, наладзіць двуфактарную аўтэнтыфікацыю (2fa) пры ўваходзе ў Google workspace, выкарыстоўваць месэнджар Signal для камунікавання ў рамках Праекту паміж сесіямі. Мы рэкамендуем ўдзельнікам(цам) наладзіць двуфактарную аўтэнтыфікацыю (2FA) пры ўваходзе ў паштовую скрыню, якая выкарыстоўваецца для камунікавання з арганізатарамі Курсу.
- Удзельнічаць у занятках з уключанай або выключанай камерай у залежнасці ад рэкамендацыяў выкладчыкаў;
- Не запісваць са свайго боку ніякіх заняткаў, што праводзяцца ў рамках Курсу, без папярэдняй згоды арганізатараў і іншых удзельнікаў(цаў) Курса; удзельнікі(цы) Курсу абавязваюцца захоўваць канфідэнцыяльнасць інфармацыі пра іншых удзельнікі(цаў) Курсу.
- Неадкладна інфармаваць Арганізатара пра змену персанальных даных і/або адрасу пражывання, адрасу электроннай пошты, нумару мабільнага тэлефону і іншых падзеяў, якія могуць паўплываць на ўдзел Удзельніка(цы) ў Курсе. Інфармацыя павінна быць дасланай на адрас электроннай пошты:
Адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для прагляду адраса ў браўзэры павінен быць уключаны Javascript. .
6
Заключныя палажэнні
- Пасля завяршэння Праекту ўдзельнікі(цы), якія ўзялі ўдзел ва ўсіх занятках Курсу, атрымаюць сертыфікат аб яго паспяховым заканчэнні. Астатнія ўдзельнікі(цы) атрымаюць сертыфікат аб удзеле ў Курсе.
- Дадатковую інфармацыю пра Праект можна атрымаць па электроннай пошце:
Адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для прагляду адраса ў браўзэры павінен быць уключаны Javascript. .